Усе публікацыі

10-ы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь

30.09.2019
Кіраўнік адміністрацыі СЭЗ Антаніна Яжова 26 верасня прыняла ўдзел 10-м Дні нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь. 10-ы ДНЭ быў арганізаваны Прадстаўніцтвам нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь і Нямецка-беларускім эканамічным Клубам пад патранатам Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Мерапрыемства было прысвечана тэме «Гандаль, кааперацыя, інвестыцыі - нямецка-беларускія эканамічныя адносіны».
У івэнце прыняло ўдзел больш за 200 прадстаўнікоў нямецкіх і беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый, рэспубліканскіх і мясцовых органаў кіравання, а таксама міжнародных арганізацый, сярод якіх дэлегацыя нямецкіх фірмаў на чале з дзяржаўным сакратаром Міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ спадаром доктарам Ульрыхам Нусбаумом. Акрамя таго, мерапрыемства наведалі Міністр эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты, Міністр фінансаў Максім Ермаловіч, Пасол Нямеччыны Манфрэд Хутерер і Пасол Аўстрыі Алаізія Вергеттер.
Івэнт прадаставіў кіраўнікам з палітыкі і эканомікі, экспертам і ўдзельнікам рынка прыдатную платформу для абмеркавання як агульных пытанняў нямецка-беларускага супрацоўніцтва, так і асобных аспектаў вядзення бізнесу.
10-ы Дзень нямецкай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь стаў чарговым доказам дынамічнага развіцця гандлёвых і эканамічных сувязяў, прамысловай кааперацыі і супрацоўніцтва ў сферы інвестыцый паміж Германіяй і Рэспублікай Беларусь.