Усе публікацыі

28 сакавіка адбылася канферэнцыя Doing business with IKEA

28.03.2019
28 сакавіка 2019 года адміністрацыя СЭЗ «Гомель-Ратон» сумесна з падраздзяленнем кампаніі IKEA, якія адказваюць за закупкі, пастаўку і лагістыку, правяла канферэнцыю «Doing business with IKEA» (Вядзенне бізнесу з IKEA). Мерапрыемства нацэлена на шырокае кола беларускіх вытворцаў, зацікаўленых у супрацоўніцтве з кампаніяй IKEA па пастаўцы гатовай прадукцыі, кампанентаў і сыравіны.

У рамках канферэнцыі прадстаўнікі кампаніі IKEA правялі для беларускага боку прэзентацыю пра ўмовы працы з вытворцамі і пастаўшчыкамі прадукцыі, пасля чаго адбыліся канструктыўныя перамовы па галінах прамысловасці, дзе прадметна абмяркоўваліся агульныя падыходы інтарэсаў IKEA з беларускімі прадпрыемствамі.