Усе публікацыі

Падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве з Палатай прадпрымальнікаў Паўладарскай вобласці Казахстана

02.11.2016
1 лістапада 2016 года ў г. Паўладар (Казахстан) адбылася сустрэча з прадпрымальнікамі рэгіёну. Важнай часткай сустрэчы стала падпісанне мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадпрымальнікаў Паўладарскай вобласці і Адміністрацыяй свабоднай эканамічнай зоны "Гомель-Ратон. Спадзяемся, што падпісанне мемарандума дасць штуршок развіццю гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі.
У межах сустрэчы таксама адбыліся B2B перамовы прадпрымальнікаў дзвюх краін, па выніках якіх былі разгледжаны шляху стварэння сумесных прадпрыемстваў, а таксама магчымасці прыцягнення перадавых тэхналогій.