Усе публікацыі

XVI Гомельскі эканамічны форум

24.05.2019
Сёння ў бізнес-цэнтры адміністрацыі СЭЗ "Гомель-Ратон" адбылося галоўнае эканамічнае мерапрыемства Гомельшчыны - XVI Гомельскі эканамічны форум. Яго ўдзельнікамі сталі дэлегацыі з 28 краін. У іх складзе - прадстаўнікі ўлады, дыпмісій, бізнес-колаў, банкаўскіх і фінансавых устаноў. Адміністрацыя СЭЗ "Гомель-Ратон" прадставіла замежным гасцям інвестыцыйны патэнцыял Гомельскай свабоднай эканамічнай зоны і прыняла ўдзел у выставе інвестыцыйных праектаў, якая прайшла ў рамках мерапрыемства.