Усе публікацыі

Гомельскі абласны Саюз наймальнікаў

21.06.2019
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 лiпеня 1995 года №278 «Аб развіцці сацыяльнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь», з ініцыятывы кіраўнікоў найбуйнейшых прадпрыемстваў Гомельскай вобласці 25 жніўня 2000 года была створана некамерцыйная арганізацыя з правам юрыдычнай асобы - Гомельскі абласны Саюз наймальнікаў (ГОСН) .

Галоўнымі статутнымі мэтамі ГОСН з'яўляюцца - аб'яднанне і каардынацыя дзейнасці сваіх удзельнікаў, спрыянне іх актыўнага ўдзелу ў сацыяльна-эканамічных працэсах, развіццё сістэмы сацыяльнага партнёрства ў Рэспубліцы Беларусь і шэраг іншых задач.

Сёння Гомельскі абласны Саюз наймальнікаў з'яўляецца буйным аб'яднаннем наймальнікаў, у склад якога ўваходзіць 59 прадпрыемствы, якія прадстаўляюць 13 галін народнагаспадарчага комплексу вобласці з агульнай колькасцю больш за 80 тысяч працуючых.

Саюз наймальнікаў актыўна прадстаўляе інтарэсы сваіх удзельнікаў у Саюзе некамерцыйных арганізацый "Канфедэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)", так як многія праблемы, якія ўзнікаюць у працэсе эканамiчнай дзейнасцi прадпрыемстваў, якія не з'яўляюцца праблемамі толькі абласнога маштабу і патрабуюць выхаду на дзяржаўныя органы кіравання.

Саюз наймальнікаў адкрыты для супрацоўніцтва ўсім зацікаўленым наймальнікам, кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый.