Усе публікацыі

Стаўка рэфінансавання зніжаецца да 8%

13.05.2020
Стаўка рэфінансавання з 20 траўня зніжаецца з 8,75% да 8% гадавых, стаўка па крэдыце овернайт - з 9,75% да 9% гадавых, стаўка па дэпазіце овернайт - з 7,75% да 7% гадавых. Адпаведныя рашэнні прынятыя праўленнем Нацыянальнага банка Беларусі сёння па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

Папярэдні раз стаўка рэфінансавання мянялася з 19 лютага - яна была зніжана з 9% да 8,75% гадавых.

Чарговае пасяджэнне праўлення Нацбанка па грашова-крэдытнай палітыцы запланавана на 12 жніўня.

Крыніца: БелТА