Усе публікацыі

Стаўка рэфінансавання зніжана да 8,75 %

19.02.2020

Стаўка рэфінансавання ў Беларусі з 19 лютага зніжаецца з 9 працэнтаў да 8,75 працэнта гадавых, стаўка па крэдыце авернайт - з 10 працэнтаў да 9,75 працэнта гадавых, стаўка па дэпазіце авернайт - з 8 працэнтаў да 7,75 працэнта гадавых.

Гэтыя рашэнні былі прыняты праўленнем Нацбанка па выніках пасяджэння па грашова-крэдытнай палітыцы 12 лютага. Наступнае пасяджэнне запланавана на 13 мая 2020 года.

Як лічаць у Нацбанку, рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання будзе садзейнічаць захаванню нейтральнага характару манетарнай палітыкі. Гэта дасць магчымасць падтрымліваць інфляцыю паблізу мэтавага арыенціра ў 2020 годзе для забеспячэння цэнавай і макраэканамічнай стабільнасці ў сярэднетэрміновай перспектыве.

Мінулы раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі была зніжана 20 лістапада - з 9,5 працэнта да 9 працэнтаў гадавых.

Крыница: Белта