Усе публікацыі

Новы рэзідэнт - ТАА "Фотавольт"

25.08.2020
24 жніўня ў СЭЗ "Гомель-Ратон" у якасці рэзідэнта зарэгістраваны новы суб'ект гаспадарання - ТАА "Фотавольт".

Гэта першае прадпрыемства з ірландскім капіталам, зарэгістраванае ў Гомельскай свабоднай эканамічнай зоне.
Кампанія плануе рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве фотаэлектрычнай станцыі для энергетычнага забеспячэння гаспадарчай дзейнасці рэзідэнтаў СЭЗ. Запланаваны аб'ём інвестыцый у праект - больш за 11 млн. еўра.