Адміністрацыя СЭЗ прыняла ўдзел у акцыі "Чысты лес"
19.10.2020
17 кастрычніка адміністрацыя СЭЗ "Гомель-Ратон" сумесна з Гомельскім абласным камітэтам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыняла ўдзел у акцыі "Чысты лес", якая праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.
У рамках акцыі на 21-м кіламетры трасы М-5 паблізу в. Вішнёўка Гомельскага раёна было высаджана больш за 1000 саджанцаў маладых соснаў.