Светлагорскі ЦКК вырабіу першую партыю віскознай цэлюлозы
Першую партыю віскознай цэлюлозы вырабілі ў ААТ "Светлагорскі ЦКК".
"На Светлагорскім ЦКК усё гатова да пачатку вытворчасці віскознай цэлюлозы. Учора была паспяхова атрымана першая партыя гэтай абсалютна новай для Беларусі прадукцыі", - гаворыцца ў паведамленні.
Цяпер, згодна з рэгламентам уводу аб'екта ў прамысловую эксплуатацыю, завод рыхтуецца да правядзення 72-гадзінных выпрабаванняў, падчас якіх будуць адпрацаваны ўсе тэхналагічныя працэсы пад неабходнай нагрузкай абсталявання, работа аўтаматызаваных сістэм і атрыманне віскознай цэлюлозы зададзеных параметраў.
Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат быў заснаваны ў 1968 годзе як прадпрыемства-перапрацоўшчык прывазных паперы і кардону. Сёння ААТ "Светлагорскі ЦКК" мае поўны цыкл перапрацоўкі драўнянай сыравіны ў гафрыраваны кардон і скрыні з яго і складаецца з некалькіх вытворчасцей.
Крыніца: БЕЛТА